Таямнiца старой ратушы

Жанр фэнтэзі – ці не самы папулярны сёння. Эпічныя палотны Джона Толкіна, чароўны свет Джоан Роўлінг, кактэйль з палітычных і любоўных інтрыг у “Гульні тронаў” Джорджа Марціна авалодалі сэрцамі мільёнаў. Чаму? Мабыць таму, што ва ўсе эпохі і ў любой краіне (нават калі яны прыдуманыя) не змяняецца самае галоўнае – чалавек і яго сутнасць, жаданні, памкненні, страхі. Зло застаецца злом – увасобленае ў вобразе Саўрона, Волан-дэ-Морта ці Караля ночы…

Гісторыя, якую стварылі беларускі драматург Сяргей Кавалёў і рэжысёр Уладзімір Пятровіч, такая ж адвечная. Каханне і помста, сяброўства і здрада, барацьба за ўладу і прага свабоды… Дабро змагаецца са злом, і вынік гэтага супрацьстаяння непрадказальны. Казка для падлеткаў? А мо рэальнасць?
Перад намі паўстае сераднявечны горад з сімвалам самакіравання – ратушай –– і яго жыхары: войт, лаўнік, карчмарка, залаташвейка, кат і іншыя экзатычныя персанажы. Але горад належыць зусім не ім – ён захоплены цёмнымі прывідамі-пачварамі, і каб перамагчы іх, гараджанам трэба аб’яднацца.
Захапляльны сюжэт, фантастычныя вобразы, сераднявечны каларыт, востры сацыяльны падтэкст і, вядома ж, магія – чорная і белая… Запрашаем у Магілёўскі драматычны тэатр усіх, хто марыць акунуцца ў чароўны свет фэнтэзі! Разгадайма таямніцу старой ратушы і пераможам цемру разам!
 

Вам будет интересно
Сегодня в городе
Пекло Пекло

На Дубровке: 7.00р. 22:00